Яны змагаліся за Радзіму

Яны змагаліся за Радзіму

Меню

Настаўнікі Арэхаўскай школы  - удзельнікі войнаў

Жукаў Васіль Нікандравіч

Жукаў Васіль Нікандравіч

Жукаў Васіль Нікандравіч

На пачатку вайны Жукаву В.Н. было 14 год. на Ушаччыне разгортваецца партызанскі рух. Мясцовасць ператварылася ў сапраўдную партызанскую рэспубліку. І хлопец ідзе ў партызанскі атрад. З 22 жніўня 1943 па 1 мая 1944 года змагаецца ў партызанскім атрадзе Суворава брыгады імя Панамарэнкі. Пасля легендарнага прарыву і вызвалення Ушаччыны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Васіль вяртаецца дадому, а 12 снежня 1944 года яго прызываюць на службу ва Узброеныя Сілы СССР. На пасадзе радавого і сяржанцкага складу Жукаў В.Н. праходзіў службу да красавіка 1951 года. Звольнены ў запас у званні лейтэнанта.
Працаваў у школе настаўнікам геаграфіі.

Долгі Іван Антонавіч

Долгі Іван Антонавіч

Долгі Іван Антонавіч

Кірсанаўскім раённым ваенным камісарыятам Тамбоўскай вобласці прызнаны годным да страявой службы і накіраваны 18 кастрычніка 1941 года на ваенную службу ў асобны сапёрны батальён 03003 камандзірам сапёрнага аддзялення. У дадзенай вайсковай частцы знаходзіўся па сакавік 1944 года. У сакавіку 1944 года быў пераведзены ў 57 запасны стралковы полк камсоргам батальёна. Тут Іван Антонавіч праходзіў службу да лютага 1945 года. З лютага 1945 па кастрычнік 1945 года  - камандзір аддзялення 182 асобнага рабочага батальёна. Затым па чэрвень 1046 года – камсорг батальёна 9 асобнай трафейнай брыгады.
10 мая 1946 года ўзнагароджаны медалем “За Перамогу над Германіяй”. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, мелалём "За адвагу". Працаваў настаўнікам гісторыі, быў дырэктарам школы


Міцкевіч Аляксей Аляксандравіч

Міцкевіч Аляксей Аляксандравіч

Міцкевіч Аляксей Аляксандравіч

Удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у складзе 1-га Беларускага фронту. Змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Пскоўскай і Наўгародскай абласцей. З восені 1943 года ў складзе 4-й гвардзейскай танкавай арміі ўдзельнічаў у вызваленні Украіны, Польшчы, у баях за Берлін і Прагу. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "За ўзяцце Берліна", "За вызваленне Прагі", "За перамогу над Германіяй".
Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі. 

Жукаў Нікандр Прохаравіч

Жукаў Нікандр Прохаравіч

Жукаў Нікандр Прохаравіч

Удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай, польска-савецкай і Вялікай Айчыннай войнаў. 
Узнагароджаны ордэнам Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга. Заслужаны настаўнік школ БССР. Выкладаў рускую мову і літаратуру. Быў загадчыкам, затым дырэктарам школы.

З успамінаў Міцкевіча А.А.

Гэта было красавіцкім ранкам, дакладней 27 красавіка 1945 года. Шлі завяршальныя баі за Берлін. Наша 4-ая танкавая гвардзейская дывізія вяла баі на поўдні і паўднёвым захадзе ад Берліна, стрымліваючы націск фашысцкай арміі. Гэта армія была знята з Заходняга фронту і кінута на дапамогу гарнізону Берліна. Напярэдадні наша 11-я армія ўзяла гарады Ютэрбох і Троенбрытцэн. Наша батарэя супрацьтанкавых арудый заняла пазіцыю на паўднёвым захадзе горада, дзе яшчэ напярэдадні вечарам падверглася шалёнаму мінамётнаму абстрэлу. Я памятаю, як мы пасылалі праклёны фашысцкім гадам, і моцным слоўцам іх паміналі. Абстрэл працягваўся дзве гадзіны, пасля чаго мы атрымалі загад змяніць пазіцыю.
Падцапілі мы свае пушкі да трактара (так, менавіта да трактара) і пацягнулі іх да новага месца распалажэння. У гэты час праціўнік зноў пачаў абстрэл нашых пазіцый. Усе артылерысты разліку сядзелі на трактары, а я – на ствале арудыя. Варожы снарад трапіў у трактар. Мяне паветранай хваляй адкінула ў бок, дзякуючы гэтаму я застаўся жывы. У той раз мне пашанцавала.
Я далучыўся да другога разліку і разам з імі перабраўся на заходнюю ўскраіну горада. Калі мы занялі пазіцыю і вырылі глыбокія акопы для укрыцця разліку, ужо пачало світаць. Можа вораг пачуў нас, а можа ўсляпую, але на нас абрынуўся лівень снарадаў і мін.
Калі абстрэл заціх, з боку вёскі Шалалах пачуўся рокат матораў. Я выглянуў з акопа і ўбачыў, што на нас рухаюцца танкі. Наша арудыя адкрыла стральбу першым. Варожыя танкі таксама адкрылі стральбу па нашых акопах. З першага выстрала мы падбілі галаўны танк, потым загарэўся другі, трэці. Але танкаў было шмат і яны на ўсёй хуткасці несліся на нас, бесперапынна страляючя. Нічога нельга было разабраць з-за свісту куль і грохату ўзрываў. У гэты час адкрылі агонь і іншыя арудыя нашай батарэі. Атака танкаў з пяхотным дэсантам на брані была паспяхова адбіта.
Падаспеўшыя на дапамогу нашы танкі і мотапяхота дабілі ворага, які імкнуўся захапіць нас урасплох. Спроба ворага прабіцца ў гэтым месцы да Берліна не увянчалася поспехам. За паспяхова праведзеную аперацыю шматлікія байцы, у тым ліку і я, бялі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі.
Пасля заканчэння боя да нас прыехаў палкоўнік Наскоў, які падзякаваў нас за смеласць і рашучасць.
А праз чатыры дні мы святкавалі першамай, а разам з тым і ўзяцце Берліна.

X